Студэнты „Эразмуса” зладзілі ў Беластоку кулінарны батл
Традыцыйныя стравы гатавалі студэнты з Зімбабвэ, Узбекістана, Турцыі, Кітая ды Украіны.
У палітэхнічным інстытуце пачаліся святкаванні агульнапольскага дня студэнта праграмы „Эразмус”. Дзень замежных студэнтаў адзначаецца 25-га лістапада, але ўжо сёння ў інтэрнаце адбыліся кулінарныя спаборніцтвы. Гатавалі дзесяць каманд з розных краін свету:
– Я гатую сырны соўс для нашай стравы, яна называецца „катлеты па-кіеўску”.
– Гатую традыцыйную страву з нашай краіны. Я прыехала з Зімбабвэ, бо хацела змяніць студэнцкае асяроддзе. Падумала, што вучоба ў Еўропе будзе добрай ідэяй. Я люблю Беласток.
– Штодзённа бачымся ў нашай навучальнай установе, так што кантактуем. Але такія імпрэзы бываюць даволі рэдка, таму карыстаемся нагодай.
У спаборніцтвах на лепшую страву перамаглі камнды з Ганы і Узбекістана. Дзень міжнароднага студэнцкага абмену „Эразмус” праходзіць штогод 25-га лістапада.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя