Студэнты трэцяга веку пачалі чарговы навучальны год
Пачаўся навучальны год Універсітэта трэцяга веку ў Бельску-Падляшскім. Гэта ўжо чацьвёрты год запар. “Такога кшталту заняткамі цікавіцца штораз больш пажылых людзей,” – кажа старшыня Універсітэта Тамара Русачык:
– Сталы чалавек патрабуе ўвагі, ён мусіць ведаць, што яшчэ патрэбны. Мы імкнемся, каб пажылыя людзі былі як найдаўжэй здаровымі. Калі чалавек робіць нешта карыснае для іншых, ён адчувае ўнутраную стваральную радасць.
У час урачыстага пачатку новага навучальнага года былі прыняты чарговыя студэнты. Таксама атрымаў назву ўніверсітэцкі хор. Зараз студэнты будуць выступаць як “Восеньскі ліст”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота dv-reclama.ru