Шкоду, нанесенаю дзікамі, ацэняць эксперты



Будуць створаны незалежныя групы экспертаў па справах ацэнкі шкодаў, якія наносяць ураджаю дзікі на Падляшшы. Першыя такія групы ўзнікнуць у Беластоцкім павеце. Пакуль што кампенсацыі за шкоды выплачвалі мясцовыя паляўнічыя структуры. Аднак земляробам даводзіцца чакаць на расцэнку стратаў нават некалькі месяцаў. Акрамя таго эксперты паляўнічых структур не падлічваюць усіх стратаў, кажа беластоцкі стараста Антон Пелкоўскі:

– Дакумент, за які мы змагаліся, падпісаны. Толькі маю пытанне: чаму сітуацыя павінна дайсці да той кропкі, калі мы павінны выйсці на вуліцу. Не можам мы таго вырашыць. Мусім выйсці і выехаць машынамі на вуліцу, і толькі тады штосьці вырашаецца. Сёння закончым наш пратэст і вяртаемся дадому.

На пачатак у беластоцкім павеце ўзнікнуць тры групы экспертаў. Паводле старасты Пелкоўскага, эксперты пачнуць працу ўжо ў наступным тыдні.

Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя