Стыпендыі Маршалка Падляшскага ваяводства – дзецям-беларусам



Сярод дзяцей і моладзі, што атрымалі стыпендыі Маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў мастацтве, ёсць і дзеці-беларусы. Сярод стыпендыстаў чацвёра дзяцей з ансамбля беларускага народнага танцу «Падляшскі вянок» – Сара Скаўронская, Марыся Пекарская, Кася Іванюк і Мікалай Здрайкоўскі.

Кажа кіраўнічка «Падляшскага вянка» Аксана Прус:

– Нашыя дзеці такую стыпендыю атрымалі першы раз. Мы вельмі здзіўленыя. Мы думалі, што можа яшчэ не заслужылі. Шчыра кажучы, мы былі на міжнародных фестывалях, многа дзе працавалі за гэтыя тры гады.

Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі: Кіраўніцтва Падляшскага ваяводства заўсёды будзе інвеставаць у моладзь. Як у ліцэістаў і вучняў, так і ў студэнтаў. Каб маладыя людзі заставаліся ў ваяводстве.

Дзеці будуць атрымліваць штомесяц на працягу году стыпендыю у памеры 250 злотых. Сёлета колькасць таленавітых дзяцей Падляшша, якія атрымалі стыпендыю Маршалка, склала 120 асобаў.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя