Суд ЕЗ прызнаў высечку ў Белавежскай пушчы незаконнай
Суд Еўразвяза пастанавіў, што ўлады Польшчы вінаватыя ў высечцы Белавежскай пушчы і ў парушэнні законаў ЕЗ. У дакуменце адзначаецца, што мерапрыемствы, якія праводзілі польскія ўлады, могуць прывесці да знікнення часткі ўнікальнага аб’екта (ён уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА).
Рашэнне суда не прадугледжвае якіх-небудзь фінансавых санкцый, паколькі такога хадайніцтва не было, а Польшча раней спыніла ў пушчы працу цяжкай тэхнікі. Гэты вердыкт Еўрапейскага суда папросту заканчвае спрэчку паміж Бруселем і Варшавай. Суддзі адхілілі аргументы Варшавы пра тое, што высечка дрэў, на якіх нападае караед, неабходная для абароны важных месцаў пражывання.
Як сцвярджае польскае Міністэрства навакольнага асяроддзя, працы ў лесе праводзяцца ў адпаведнасці з еўрапейскім заканадаўствам, а леснікі высякаюць толькі мёртвыя дрэвы, якія пагражаюць здароўю і жыццю людзей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Bymedia.net