Судмедэксперты ідэнтыфікавалі 65 пасажыраў збітага „Боінга”



Нідэрландскім судмедэкспертам удалося ідэнтыфікаваць 65 з 298 ахвяраў крушэння самалёта Malaysia Airlines, паведамляе Міністэрства юстыцыі Нідэрландаў.

8 жніўня ў краіну былі дастаўлены целы 176 загінулых у авіякатастрофе і 525 фрагментаў цел загінулых.

Пошук цел пасажыраў у раёне авіякатастрофы прыпынены з-за баёў паміж украінскай арміяй і сепаратыстамі, адзначае РІА «Навіны».

Самалёт «Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты 17 ліпеня над Данецкай вобласцю Украіны. На борце самалёта знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 192 грамадзяніна Нідэрландаў. Усе пасажыры і члены экіпажа загінулі.