Сухавольцы наведаў фэст “І там жывуць людзі”
Шмат беларускай музыкі, стэнд з рукадзеллем і беларускамоўнай літаратурай ды проста нагода для сустрэчы – беларускі фэст “І там жывуць людзі” наведаў вёску Сухавольцы, што ў Кляшчэляўскай гміне. “Гэта ўжо наш 63-ці фэст”, – кажа дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:
– Калі мы прыехалі, каб рыхтавацца да фэсту, людзі ўжо пачалі збірацца: павыносілі са сваіх хат лаўкі, крэслы. Гэта сведчыць пра тое, што людзі ўжо думаюць, як падрыхтавацца да гэтай імпрэзы, і добра разумеюць, што абазначае гэтая імпрэза. Мінула 10 гадоў. Калі 10 гадоў таму мы прыязджалі ў вёскі, то людзі не ведалі, што ёсць такая магчымасць, каб менавіта ў іх вёсцы зрабіць якую-небудзь імпрэзу.
Галоўная мэта з першага фэсту – наведваць і ладзіць канцэрты беларускай музыкі ў вёсках, дзе або ніколі не адбываліся культурніцкія падзеі, або няма ўжо каму іх там ладзіць. Чарговы фэст “І там жывуць людзі” пройдзе ў вёсцы Асоўка.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара