Супрасльская акадэмія пачынае пастаянную дзейнасць
Супрасльская акадэмія пачынае пастаянную культурніцкую і адукацыйную дзейнасць. Гэта ўстанова, якая дзейнічае пры праваслаўным манастыры ў Супраслі адкрылася ў 2008 годзе, але толькі цяпер пачала праводзіць сустрэчы перыядычна.
У бліжэйшы час госці акадэміі пабачаць серыю фільмаў пра праваслаўе ў Польшчы, рэжысёрам якіх з’яўляецца Раман Васілюк. Таксама можна будзе канцэрты падляшскіх хораў ды больш даведаюцца пра праваслаўную духоўнасць у час лекцый „Адкрытага ўніверсітэта”, кажа канцлер Супрасльскай акадэміі, айцец Яраслаў Юзвік:
– Ідя такая, каб кожны месяц адбываўся адзін кінапаказ, адзін песенны конкурс, каб кожны месяц праходзіла адно спатканне “Форум тэалагічнай думкі”, адно спатканне „Адкрытага ўніверсітэта”. Супрасльская акадэмія пачынае пастаянную дзейнасць.
Супрасльская акадэмія – гэта адначасова канферэнцыйны цэнтр, навучальны асяродак і галерэя. Акадэмію ладзіць Беластоцка-гданская праваслаўная епархія, манастыр у Супраслі і фонд „IKONOMOS”. Галоўнай мэтай акадэміі з’яўляецца распаўсюджванне ведаў пра багацтва праваслаўя, духоўнасці, мясцовых традыцый і культуры.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя