Супраць зменаў у законе аб Канстытуцыйным трыбунале



Заклеілі раты на знак пратэсту супраць палітыкі польскіх уладаў. Сябры Камітэта абароны дэмакрацыі сарганізавалі ў Беластоку пікет у сувязі з парушэннем Канстытуцыі і спробаў абмежавання кампетэнцыяў Канстытуцыйнага трыбунала. „Новым законам аб Канстытуцыйным трыбунале ўлады парушаюць таксама трохпадзел улады,” – кажа Дарота Зэрбст з Камітэта.

– На прапанову PIS у тым праекце запісана, што Прэзідэнт, Генеральны пракурор, або асоба, якая прадстаўляе выканаўчую ўладу, маюць уплыў на тое, у якіх тэрмінах павінен адбывацца разгляд справы. Гэта юрыдычны кур’ёз.

SAM_3147

Раней у гэтым самым месцы пікет сарганізавала нацыяналістычная арганізацыя Młodzież Wszechpolska. Паводле Марціна Заблудоўскага з MW, нічога не пагражае польскай дэмакрацыі, а пратэсты KOD – гэта палітычная гульня.

– Гэты цырк вакол Трыбунала трэба як найхутчэй закончыць. Палякі не размаўяюць пра сур’ёзныя справы, палякі не размаўляюць пра эканоміку, пра нашую будучыню ў Еўразвязе. Лічым, што гэтыя праблемы трэба як мага хутчэй развязаць.

Пратэст адбываецца ў сувязі з паседжаннем польскага Сойма, у час якога будзе разгледжаны новы закон аб Канстытуцыйным трыбунале аўтарства партыі „Закон і Справядлівасць”. Свой праект, які быў адкінуты, злажыў таксама Камітэт абароны дэмакрацыі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток.

Фота аўтара