Супраца шпіталяў Беластока і Гародні



 

Ваяводскі шпіталь  імя Снядэцкага ў Беластоку хоча супрацоўнічаць з Гарадзенскай абласной бальніцай. Дырэктары абодвух установаў падпісалі адмысловы ліст аб супрацоўнцтве ў межах набліжаючыхся конкурсаў праграмы супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна.

Паводле дырэктара ваяводскай бальніцы ў Беластоку Цэзарыя Новасельскага, ёсць магчымасць здабыць грошы на пакупку абсталявання гінекалагічных аддзелаў у абодвух бальніцах.

— Мы падпісалі дэкларацыю аб намерах з гінекалагічным шпіталем у Беларусі і чакаем новых перспектываў. Калі на гэтыя мэты ўжо перададуць грашовыя сродкі мы са шпіталем у Беларусі будзем падаваць заяву на дафінансаванне. Перш за ўсё на абсталяванне.  

У новай фінансавай перспектыве ЭЗ-у на 2014-2020 гады надалей працягваецца транспамежная праграма Польшча-Беларусь-Украіна. Першыя конкурсы ў межах праграмы запланаваныя на трэцюю чвэрць года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток