«Суседзі, якіх няма»
Спектакль пра габрэяў Падляшша «Суседзі, якіх няма» завершыць пяты тэатральны фестываль «Одэ». І ідэя, і ейнае сцэнічнае ўвасабленне сталі магчымыя, дзякуячы намаганням Яаны Троц і моладзі з Белавежы.
Расказвае аўтарка і рэжысёрка спектакля Яанна Троц:
– Гэта пра суседзяў-габрэяў, якія жылі калісьці ў Белавежы. Гэта спектакль, які я паставіла ў Белавежы з моладдзю. Мы карысталіся тэкстамі з Віртуальнага музея гісторыі белавежскіх габрэяў, дзе жыхары Белавежы гавораць пра сваіх суседзяў. Большасць говарыць пра сваё дзяцінства. Гэта вельмі важны спектакль, які расказвае пра нашу гісторыю і пра людзей, якіх ужо няма, але калісьці яны былі часткай Падляшша.
П’есу можна будзе пабачыць 5 кастрычніка ў Бельскім Доме Культуры.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота terazteatr.pl