«Суседзі з′ехалі ў Трэблінку»



Даўнія сляды габрэяў і іх сучасная адсутнасць, — гэта тэма зборнай выставы пад назвай «Суседзі з’ехалі ў Трэблінку», якая адкрылася ў Беластоку.

10 мастакоў родам з сённяшняга Падляшша паспрабавалі адказаць на пытанне: Чаму тэма габрэяў адсутнічае ў зборнай свядомасці беластачан. Свае працы паказалі між іншым Павел Грэсь, Маргарыта Дмітрук, Аляксандра Чарняўская, Гжэгаж Дамброўскі ды Тамаш Вашчэнюк. Паводле мастака Павла Грэся, памяць пра габрэяў і іхняе цяжкае жыццё ў час вайны перадалі яму дзяды.

Няма мястэчка без гісторыі габрэяў. Гэта нармальна і лагічна, прынамсі для мяне. Таму я прысутнічаю на гэтай выставе з вялікай прыемнасцю. Я магу падзяліся гэтым з іншымі людзьмі, і паказаць тую пустэчу, якая застаецца на сённяшні дзень ад такой багатай культуры габрэяў, якія жылі ў нас. І наколькі наш свет праз гэта быў багацейшым.

Выстава адкрытая ў межах фестывалю «Усход культур/Іншае вымярэнне». Працы можна паглядзець у Цэнтры імя Лазара Заменгофа да 3 верасня. Тады адбудзецца прэм’ера альбома прысвечанага выставе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя