Сустрэча з Джо Байдэнам на тэрыторыі Каралеўскага замку ў Варшаве (абноўлена)
Сваю прамову прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачаў са словаў Папы Рымскага Яна Паўла Другога: «Не бойцеся!».
Гаворачы пра вайну ва Украіне, Байдэн сказаў, што трэба рыхтавацца да доўгае барацьбы: «Мы не пераможам за дзень альбо месяц. Украіна зараз – на передавой лініі ў барацьбе за дэмакратыю і за свабоду». Прэзідэнт ЗША канстатаваў, што агрэсія Пуціна адкінула Расею ў 19-е стагоддзе. «Мы мусім цалкам адмовіцца ад расейскіх энергарэсурсаў. Мы не можам дазваляць аўтакрату шантажаваць свет. І мы павінны разбурыць рэжым, які не дазваляе Расеі стаць дэмакратычнай дзяржавай. Мы бачым як украінцы дэманструюць, што адзінства народа мацнейшае за задумы аднаго жорсткага дыктатара. Дыктатар, які імкнецца аднавіць імперыю, якая даўно сышла, не даб’ецца сваіх мэт, таму што людзі не жадаюць жыць у яго свеце. Гэты чалавек не павінен заставацца ва ўладзе».
***
Выступ Джо Байдэна пачаўся каля 18.15.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які завяршае сваю паездку па Еўропе, мае выступіць у Варшаве каля Каралеўскага Замка з вялікай прамовай пра вайну ва Украіне. На сустрэчу таксама запрошаныя і беларускія грамадскія актывісты.
Беларускае Радыё Рацыя