У Беластоку пройдзе сустрэча памяці Вітольда Ашурка



21 траўня ў суботу, у  абвешчаны Дзень палітвязня, у Беластоку беларускія праваабаронцы зладзяць сустрэчу салідарнасці. Яна пройдзе ў сядзібе нашага Беларускага Радыё Рацыя па адрасе Цепла-1 і пачнецца а 15.30. Сустрэча прымеркавана да ўгодкаў гібелі ў калоніі Вітольда Ашурка. Шчыра запрашаюцца ўсе ахвотныя выявіць салідарнасць і ўспомніць беларускага патрыёта.

Плануецца мастацкая частка, выступы праваабаронцаў, былых вязняў, падпісанне паштовак тым, хто знаходзіцца ў турмах.