Сустрэча з Анэтай Прымака-Онішк у Бельску



У гарадской публічнай бібліятэцы адбылася сустрэча з Анэтай Прымака-Онішк – аўтаркай кнігі-рэпартажу «Бежанства 1915 года. Забытыя ўцекачы». Пісьменніца расказвала пра кулісы паўставання публікацыі, а таксама пра падзеі, звязаныя з выхадам жыхараў Беласточчыны і Холмшчыны ў Расею. Несумненна, Бельск Падляшскі як месца гэтай сустрэчы невыпадковае, лічыць аўтарка:

– Многія людзі, якія паўстаюць у кнізе, – гэта жыхары вёсак з Бельшчыны. Я калі збірала матэрыял для кнігі, шмат паездзіла па Бельшчыне: была ў самім Бельску, у Плёсках, Дэнісках, Мокрым, Крывятычах. І для гэтых населеных пунктаў гэта важная гісторыя, якая дапамагае зразумець сучаснасць.

Тэма бежанства 1915 года закранула прысутных, якія ўзгадалі гісторыі выхаду ў бежанства сваіх сем’яў.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара