Сустрэча з аўтаркай кнігі “Паміж памяццю і гісторыяй”



“Паміж памяццю і гісторыяй” – канфлікт памяці палякаў і беларусаў на прыкладзе дзейнасці Рамуальда Райса “Бурага”.

1-66989

Партыя “Разам” („Razem”) запрашае на сустрэчу з аўтаркай кнігі, сацыёлагам Аннай Мароз. Кніга – гэта, насамрэч, магістэрская праца Анны Мароз, даследаванне рознай памяці пра асобу Рамуальда Райса “Бурага”.

– Хацела паказаць два бакі, дзве супярэчлівыя памяці, дзе выступае адна і тая ж асоба, дзейнасць якой можна ўспрымаць неадназначна. На падставе адных фактаў некаторыя могуць сцвярджаць, што ён герой, а другія – што забойца. Я хацела б, каб абодва бакі пазнаёміліся з гэтай кнігай, прачыталі яе і паспрабавалі паставіць сябе на месца другога чалавека, уявіць, што ён адчуваў бы. Тады толькі можна гаварыць пра нейкую згоду.

Кніга “Паміж памяццю і гісторыяй” выйшла ў варшаўскім выдавецтве Інстытута нацыянальнай памяці яшчэ летам, аднак да гэтай пары не было ніводнай яе прэзентацыі. 28 кастрычніка ў кавярні Тэатра лялек у Беластоку ў 18:00 пройдзе сустрэча з аўтаркай кнігі Аннай Мароз. Сустрэчу арганізуе партыя “Разам” у рамках цыкла „Razemisja”.

14590479_811141472361036_8697061372551074512_n

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток