Сустрэча з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай у Гарадку



У Гарадку прайшла сустрэча з пісьменніцай і журналісткай Ганнай Кандрацюк-Свярубскай. Хоць нядаўна свет пабачыў цыкл яе рэпартажаў  “Беларусь. Каханне і маразм”, вечарына была прысвечаная кніжцы, выдадзенай у 2007 годзе “Царская трызна”.

DSC04585

Як падкрэслівае Вера Тарасевіч, на сустрэчах, зладжаных у рамках Клуба сеньёраў, чытаецца беларуская літаратура.

– Запрашаем цікавых людзей, а ім заўжды ёсць што пра сябе расказаць. Трапіла да мяне кніга Ганны Кандрацюк-Свярубскай “Царская трызна”, я пачытала яе знаёмым. І нам захацелася запрасіць на сустрэчу аўтарку.

Клуб сеньёраў “Эўрыдыка”  дзейнічае пры Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара