Сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку
15 гадоў таму
У аўторак 28 лістапада а 19:00 у Беларускім хабе „Новая Зямля” пройдзе сустрэча з дырэктарам Цэнтра беларускай культуры Анатолем Вапам ды старшынём Беларускага гістарычнага таварыства Алегам Латышонкам.

Цэнтр беларускай культуры – новаствораная ўстанова культуры, якая афіцыйна пачне працу 1 студзеня 2024 года.
У час сустрэчы можна будзе даведацца пра накірункі дзейнасці цэнтру, а таксама пра магчымасць супрацы беларускай нацыянальнай меншасці ды беларускай дыяспары.
