Сустрэча з лаўрэатамі і шортлістэрамі прэміі Гедройца ў Варшаве



Прэмія дала ім магчымасць дайсці да шырэйшага кола чытачоў. Лаўрэаты і шортлістэры літаратурнай прэміі Гедройца правялі шэраг сустрэч у Варшаве. Прыехалі знаёміцца з польскім выдавецкім рынкам, наладзіць кантакты з выдаўцамі і сустрэцца з чытачамі.

Гаворыць Алена Казлова:

– Натуральна, літаратурная прэмія важная для пісьменніка, таму што гэта дапамагае данесці тое, што кніга з’явілася, да чытача. У Беларусі не так проста знайсці гэтую сувязь, таму што яны разарваныя. На тэлебачанне пісьменнікаў не запрашаюць і рэкламы не так шмат, і таму літаратурная прэмія спрыяе вядомасці аўтара.

Прыезд беларускіх пісьменнікаў у Польшчу быў зарганізаваны Беларускім ПЭН-цэнтрам пры падтрымцы Польскага інстытуту імя Адама Міцкевіча. Адна з аўтарскіх сустрэч адбылася ў „Беларускім доме ў Варшаве” – свае кніжкі чыталі і гаварылі пра сваю творчасць – Алена Казлова, Андрэй Адамовіч і Зміцер Бартосік.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя