Сустрэча з музыкантам-самавукам
Сустрэча з музыкантам-самавукам. Валянціна Лаеўская запрашае нашых слухачоў у вёску Паўлы, што ў Заблудаўскай гміне. Тут жыве музыкант Віця Мартынюк, які і будзе героем чарговай сустрэчы ў серыі “З Падляшша родам”.
Віця Мартынюк з самага дзяцінства захапляўся ігрой на інструментах, аднак складаны пасляваенны час не спрыяў развіццю талентаў вясковым дзецям. Тут жылося працай. Віця Мартынюк сам навучыўся граць, без музычных школаў і без нотаў. У яго проста грала душа…
На сустрэчу з музыкантам Віктарам Мартынюком, які жыве ў вёсцы Паўлы, запрашаем у бліжэйшую нядзелю ў 12 05 і 20 05 паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя