Сустрэча з Наталляй Пінчук і прэзентацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага ў Вільні



Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата Наталлі Пінчук сёння, 28 сакавіка, адбудзецца ў Вільні

Выданне складаецца з тэкстаў Бяляцкага, успамінаў розных часоў, вытрымак з яго лістоў на волю, а таксама з выказванняў калег, сяброў і паплечнікаў Бяляцкага. Уключаны ў кнігу таксама і знакавыя фотаздымкі Алеся. Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Прэзентацыя адбудзецца ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus gatve, 20). Пачатак у 18 гадзін.