Сустрэча з Уладзімірам Някляевым ва Уроцлаве
Ва Уроцлаве ў лістападзе адбудзецца цыкл адкрытых дыскусій з палітыкамі, гісторыкамі, культурнымі дзеячамі і актывістамі горада. Арганізатарамі падзей выступаюць Фундацыя „Za Wolność Waszą i Naszą”, Суполка Беларусаў Уроцлава, а таксама пляцоўка “Przejście Dialogu”.

Бліжэйшая сустрэча адбудзецца ўжо ў сераду, 15-га лістапада. Працягвае сябра суполкі Беларусы Уроцлава Наталля:
– 15-га лістапада а 18.00 адбудзецца сустрэча з удзелам Уладзіміра Някляева. Хто мы, беларусы? Цікавае пытанне, і паслухаем адказ нашага эксперта, які запрошаны на гэтыя дыскусіі.
Праз тыдзень удзельнікаў чакае сустрэча “Жывая гісторыя. Палякі і беларусы” пры ўдзеле эксперта. А 29-га лістапада ва Уроцлаў прыедзе Аляксандр Мілінкевіч, каб абмеркаваць тэму „Этапы барацьбы. Мы і Захад, мы і Русскій мір. Што заўтра, калі?”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
