Сустрэча за агульным сталом



Украінскі боршч, польскія мазуркі, а перадусім шмат усмешак і цёплых слоў. На польска-ўкраінскай інтэграцыйнай сустрэчы «За агульным сталом» у Сподках сустрэліся жыхары Беластока, суседніх гарадоў і госці з Украіны, паведамляе pikpodlaskie.pl.

У польскай традыцыі стол заўсёды аб’ядноўваў людзей, так было і гэтым разам. Можна было паспрабаваць польскія мазуркі, прыгатаваныя клубамі вясковых гаспадынь, а таксама ўкраінскі боршч і пельмені, прыгатаваныя пад кіраўніцтвам спадарыні Ларысы з Украіны.

У калідорах Сподкаў, у залах – паўсюль чуліся размовы, пытанні, адкуль ты, ці можна неяк дапамагчы, і аповеды – пра сваякоў, якія засталіся ва Украіне, якія ваююць, пра тое, што кожны дзень правяраюць навіны і спадзяюцца вярнуцца дадому.

У адным з пакояў малодшыя пад наглядам інструктараў фарбавалі велікодныя яйкі, размалёўвалі карцінкі, рыхтавалі калядныя ўпрыгажэнні.

Падчас сустрэчы можна было падтрымаць ваюючую Украіну, прыняўшы ўдзел у зборы сродкаў, які праводзіць «Карытас» Беластоцкай архідыяцэзіі.

Фота: pikpodlaskie.pl