Сустрэчы ў “Моўнай кавярні”



27 студзеня ў Беластоку прайшла чарговая сустрэча людзей, якія валодаюць, вучацца ці проста цікавяцца іншымі мовамі. Адным з арганізатарў “Моўнай кавярні”  з’яўляецца Эльжбета Карчэўская з беластоцкага таварыства эсперантысаў:

– Калісьці ў Беластоку праходзіў міжнародны кангрэс эсперантыстаў, упершыню адбылася сустрэча людзей, якія прагнуць размаўляць з іншымі людзьмі на розных мовах.

– Вывучаю іспанскую мову, ведаю яшчэ ангельскую, французскую, пачала вывучаць яшчэ і партугальскую.

– Сустрэў у Беластоку італьянцаў. Упэўнены, што размова – найлепшы сродак вывучэння замежнай мовы, у адрозненні ад кніг ці аўдыёўрокаў.

– Я цікаўлюся мовамі і зразумела, што такія сустрэчы стануць выдатным спосабам цікава бавіць час.

– Гэта магчымасць сустрэць цікавых людзей і даведацца штосьці новае.

– Ёсць магчымасць паразмаўляць на сваёй роднай мове і знайсці новых сяброў.

Сустрэчы „Моўнай кавярні” праходзяць у Беластоку ў другі і чацвёрты аўторак  ў кафэ “Эсперанто”.

Апроч папаулярных замежных моваў – ангельскай, нямецкай ці французскай,  у “Моўнай кавярні” можна пачуць таксама беларускую мову.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота panoramafirm.pl