Глабальная акцыя салідарнасці з Беларуссю (абноўлена)



Святлана Ціханоўская, заклікала ўсіх неабыякавых людзей 29 траўня далучыцца да Глабальнай Акцыі Салідарнасці з Беларуссю. Гэта міжнародная ініцыятыва, каб людзі ва ўсім свеце аказалі падтрымку беларускаму грамадству. Да акцыі далучаецца Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве. Кажа прэс-сакратар цэнтра Антон Жукаў:

– Гэта такая глабальная ініцыятыва, якая паўстала з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай, нацыянальнай лідаркі Беларусі. А нашыя мэта – гэта, безумоўна, дагрукацца яшчэ раз да грамадаства. Мы пабачылі, колькі нас ва ўсім свеце. Нам неабходна нагадаць еўрапейскім палітыкам, у тым ліку  і польскім, што нельга пакідаць так гэтую сітуацыю. Мы павінны ціснуць на Лукашэнку.

Варшаўская акцыя салідарнасці пачнецца а 14-тай гадзіне паводле польскага часу  на Замкавай плошчы ў Варшаве. Прымуць у ёй удзел сярод іншага бацькі Рамана Пратасевіча, прадстаўнікі беларускай апазіцыі ды дыяспары, якія ў выніку ціску з боку лукашэнкаўскага рэжыму былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя ***

Святлана Ціханоўская заклікала ўсіх неабыякавых людзей выйсці 29 мая на Сусветную акцыю салідарнасці з Беларуссю. Гэта міжнародная ініцыятыва для людзей ва ўсім свеце, каб прадэманстраваць падтрымку беларускаму грамадству. З гэтай нагоды Цэнтр беларускай салідарнасці ладзіць Варшаўскую акцыю салідарнасці!

Ганаровы патранат над варшаўскай акцыяй праводзіць Святлана Ціханоўская.

У рамках акцыі 29 мая 2021 года запланавана:

14: 00-15: 30 Калона Жыгімонта – Адкрыццё Акцыі салідарнасці з удзелам бацькоў Рамана Пратасевіча, аднаго з лідараў беларускай апазіцыі, члена прэзідыўма Каардынацыйнага савета Святланы Ціханоўскай Паўла Латушкі, варшаўскага пасла Міхала Шчэрбы, лідара руху „Гроднаазот” Юрыя Рававога і прадстаўнікоў польскага руху 2050.

План мерапрыемстваў:

• Іерусалімскі выклік

• Выступы бацькоў Рамана Пратасевіча і беларускіх і польскіх палітыкаў.

• Выступленні беларускіх музыкаў і мастацкія выступленні

Паводле прэс-рэлізу

Фота: static.polskieszlaki.pl