Сусветны Дзень паэзіі ў Беластоку: Нашы паэты – падляшскія «бангеры» і Міра Лукша



З нагоды Сусветнага дня паэзіі ва ўніверсітэцкай Бібліятэцы Ежы Гедройця адбылася сустрэча пад назвай “Падляшскія паэтычныя «бангеры» – пра вершы Юстыны Кулікоўскай і Пятра Яніцкага”.

Вядоўца сустрэчы, доктар філалагічных навук Катажына Савіцкая-Мяжыньска назвала імёны паэтаў, якія асацыююцца менавіта з Падляшшам

Сусветны дзень паэзіі – штогадовае свята, якое адзначаецца 21-га сакавіка, заснавана ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Яго мэта — папулярызацыя чытання, пісьма, выдання і выкладання паэзіі ва ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя