“Свае пра сваё”: лекцыя-дыскусія, прысвечаная рэлігіі на Падляшшы



Падчас лекцыі-дыскусіі “Свае пра сваё”, якая адбылася ўчора і была прысвечана рэлігіі на тэрыторыі Падляшша.

Мадэратар і арганізатар сустрэчы Алесь Кіркевіч звярнуў увагу на неабходнасць асэнсавання ролі праваслаўнай царквы пасля пачатку вайны.

-Я не бачу тут нейкага пералому, які адбыўся б у праваслаўнай супольнасці пасля пачатку вайны. Можа быць ён ёсць, можа быць ён не такі заўважны знешне, але вось нейкай яскрава прабеларускай нацыянальнай, праўкраінскай пазіцыі з боку царквы я не назіраю. Але, мажліва, гэта не царкоўная задача зараз займацца. Мажліва мы жывём сапраўды ў іншы перыяд, калі рэлігійныя, канфесійныя пытанні не граюць такой палітычнай ролі. Тут няма адзінага адказу. Гэтае пытанне надалей пад знакам пытальніка і шматкроп’я.

Алесь Кіркевіч таксама адзначыў цесную сувязь этнічных і рэлігійных працэсаў у Падляшскім рэгіёне.

Беларускае Радыё Рацыя