Светлавыя метамарфозы Беластока
Цягам двух дзён (2-3 кастрычніка) у Беластоку праходзіць Першы фестываль святла і вулічнага мастацтва “Lumo Bjalistoko – 2015”.
Дзякуючы святлу і чалавечай фантазіі вячэрні горад ад пляца Касцюшкі, праз Палац Браніцкіх і да Драматычнага тэатра Венгеркі пераўтвараецца ў казачны свет, які поўніцца нестандартнымі формамі. Такія метамарфозы ўжо звычайнага для нас навакольнага асяроддзя даюць магчымасць убачыць гарадскую прастору па-іншаму. Ілюмінацыі, мастацкія інсталяцыі, светлавое шоу – усё гэта чакае жыхароў і гасцей Беластока ад заходу сонца і да 23:00.
[Not a valid template]
Іна Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
