„Свята беларускай культуры” пад бел-чырвона-белымі сцягамі (абноўлена)



Беларускае грамадска-культурнае таварыства ладзіла 20 чэрвеня „Свята беларускай культуры”.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока прыйшлі на мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі. З месца падзей перадае наша карэспандэнтка Вольга Сямашка:

– „Свята беларускай культуры” у „Плантах” пачалося з песні гурта „Сябры”. Мерапрыемства нагадвае звычайныя беларускія „Дажынкі”. У ганаровым шэрагу сядзелі прадстаўнікі Беларусі. З’явіліся прадстаўнікі беларускай дыяспары з бел-чырвона-белымі сцягамі, які сустракалі воклічамі кожнага дыпламата і плясканнем. Гэта была своеасаблівая акцыя, мэта якой падкрэсліць, што культура ў Беларусі знаходзіцца на дне, як у прынцыпе і ўся Беларусь.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Кажа намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

На „Свяце беларускай культуры” у Беластоку таксама адбылася пратэсная акцыя беларускай дыяспары. Удзельнікі акцыі выказалі абурэнне дыпламатычным чыноўнікам Беларусі, якія прысутнічалі на канцэрце:

Пратэсная акцыя адбывалася на працягу трох гадзін усяго канцэрту. Дыпламатычныя чыноўнікі Беларусі, якія былі на свяце, да пратэстоўцаў на перамовы не падышлі.

Фота facebook.com/Prymaki

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Вольгі Сямашкі