Свята беларускай культуры ў Беластоку



У Беластоку прайшло 30-е Свята беларускай культуры. На адкрытай сцэне ў парку Плянты прэзентаваліся салісты і калектывы з Падляшша ды госці з Беларусі.

DSC00128

З танцавальнай праграмай выступіў народны фальклорны тэатр танца  „Карагод” з Менска. А святочны канцэрт пачаўся выступленнем калектыву „Лянок” з дзіцячага садка імя святога пакутніка дзіцяткі Гаўрыіла з Бельска-Падляшскага:

– Гэты калектыў паўстаў з унутранай патрэбы развіваць і ўспамінаць нашую беларускую культуру праз песні, вершы, спектаклі.

– Прыходзім сюды, бо гэта нас цікавіць. Гэта нашая музыка, нашая радасць, нашае жыццё! Нашая маладосць!

– Я нарадзіўся ў вёсцы, а выхоўваўся ў Беластоку. Але мову бацькоў не забыў. Мяне сюды цягне, бо гэта мая культура, культура маіх продкаў.

Свята – гэта таксама нагода каб сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, якія прэзентавалі новыя выданні сваіх кніжак. Свае вырабы прывезлі таксама народныя майстры. Канцэрт завяршыўся выступам ансамбля беларускай песні „Церніца” з Менска.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара

* * *

А 15-й у Беластоцкім парку Плянты пачнецца Свята беларускай культуры. На сцэне заспяваюць беларускія калектывы з Беласточчыны і госці з Беларусі.

Як штогод, ў часе Свята беларускай культуры будзе працаваць кніжны кірмаш з удзелам аўтараў, можна будзе таксама купіць вырабы народных майстроў і дыскі з беларускай музыкай. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belarus21.by