Сьвята беларускай культуры ў Гайнаўцы



У Комплексе школ №3 у Гайнаўцы прайшло мерапрыемства “Сьвята беларускай культуры. Мы сябруем і гуляем разам”. Мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай мовы і культуры сярод вучняў.

DSC_2316

“На нашае сьвята беларускай культуры мы запрасілі гасцей з Беларусі – з сярэдняй школы №9 горада Берасця,” – кажа дырэктарка Комплексу школ №3 у Гайнаўцы Бажэна Маркевіч:

– Запрасілі партнёрскую школу з Берасця. Мы хочам паказаць, што нашая школа прапагандуе беларускую культуру, нашы традыцыі, гісторыю, культуру нашаго рэгіёна.

У час мерапрыемства прэзентавалася фотавыстава “Што такое Бацькаўшчына?”, а таксама быў выбраны прыгажэйшы каравай. У школьных прэзентацыях прынялі ўдзел таксама вучні Непублічнай школы ў Арэшкаве, паказалі сваю творчасць калектыў танца ды духавы аркестр. Свята беларускай культуры ў Комплексе школ №3 у Гайнаўцы ладзілі ўжо чацьвёрты раз.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара