Свята Беластоцкай іконы Божай Маці



Свята Беластоцкай іконы Божай Маці святкуюць сёння праваслаўныя Падляшша.

Літургію ў Кафедральным саборы Св.Мікалая служыў ураджэнец Беластока, Архібіскуп Бельскі Грыгорый:

– Хрысціяне заўжды ў цяжкія моманты звярталіся да Багародзіцы. І заўсёды атрымлівалі дапамогу. Браты і сёстры, хай амафор прасвятой Дзвы Марыі накрывае ўсіх нас, апладатварае і накіроўвае на шляху жыцця і выратавання. Са святам!

Беластоцкая ікона Божай Маці вядомая ад канца 17 стагоддзя. Святыня гэтая падзяліла горкі лёс многіх падляшан: у часы бежанства яна была вывезеная на Усход, дзе і знікла. Аднавілі ікону па фотаздымках пасля Другой усясветнай вайны, а свята яе адбываецца ў другі чацвер пасля Троіцы.

Сённяшняе святкаванне працягнецца а 18.00. Перад Беластоцкай іконай Божай Маці ўсімі прыхажанамі будзе спявацца Акафіст.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя