Свята Бельскай іконы Божай Маці
14 чэрвеня ў Бельску Падляшскім адзначалі дзень памяці Бельскай іконы Божай Маці. Гэта другое прыхадское свята ў царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. “Гэта свята ўсіх праваслаўных вернікаў горада,” – кажа настаяцель Прачысценскай царквы айцец Юры Багацэвіч:
– Не кожны горад і не кожная царква мае такую ікону. Яна цудатворная. І веруючым людзям вельмі важна мець такую падпору. Яны ведаюць, што калі маюць праблемы, то заўсёды могуць пайсці ў царкву, стаць перад гэтай цудатворнай іконай, памаліцца. Думаю, многія атрымліваюць падтрымку. Пра гэта сведчаць ахвяраванні вернікаў перад гэтай іконай.
Ікона з’явілася ў Бельску Падляшскім у 1507 годзе па заказе каралевы Гелены. У кожную пятніцу, у Прачысценскай царкве, чытаецца акафіст перад гэтай іконай.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара