Свята Бельскай іконы Божай Маці



Сёння, 10 чэрвеня, Царква адзначае дзень памяці Бельскай іконы Божай Маці, якая знаходзіцца ў Прачысценскай царкве ў Бельску Падляшскім.

Свята адзначаецца з 2007 г. у другую нядзелю чэрвеня. З 2016 – у гэты дзень адбываюцца ўсегарадскія святкаванні. Вернікі з усіх праваслаўных прыходаў збіраюцца ў Прачысценскай царкве, адкуь хрэсным ходам праносяць Бельскую ікону Божай Маці ў іншую бельскую святыню. Сёлета была гэта Васкрасенская царква. Ікону, духавенства і вернікаў прывітаў Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава:    

– Пачынаючы з 15 стагоддзя праз усю гісторыю гэтага рэгіёна Прасвятая Багародзіца атачала гэтыя землі і жыхароў гэтых зямель сваёй міласцю.

Пасля багаслужбы Бельская ікона Божай Маці хрэсным ходам была аднесеная ў Прачысценскую царкву. Тут кожную пятніцу чытаецца акафіст перад гэтай цудадзейнай іконый, якая з’явілася ў Бельску ў 1507 годзе па заказе каралевы Гелены.  

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара