Свята бульбы на Беласточчыне ў Ліпінах
Аб’яднанне “Крыніца” запрашае сёння на “Бульбафэст”. Мерапрыемства-свята бульбы пройдзе ў вёсцы Ліпіны, што пад Гайнаўкай. “Запрашаем як дарослых, так і дзяцей – кожны знойдзе нешта для сябе,” – заахвочвае намеснік старшыні аб’яднання “Крыніца” Яанна Кірылюк:
– Трэба прыйсці на “Бульбафэст”, бо там будуць файныя людзі, файныя аб’яднанні, файныя мастацкія калектывы. Будзем вельмі добра адпачываць. На свяце можна будзе паспытаць нашыя прадукты, якія мы рабілі на адмысловых варштатах. Запрашаем усіх.
На пляцоўцы побач з мясцовым домам культуры выступяць беларускія калектывы з Падляшша. Пачатак мерапрыемства ў 16 гадзін. Арганізатарам ваступае аб’яднанне “Крыніца” ды солтыс вёскі Ліпіны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя