Свята бульбы ў Ліпінах
У Ліпінах, што на Гайнаўшчыне, адзначаюць свята бульбы. Там праходзіць чарговы «Bulwa Fest». Можна пакаштаваць страў, падрыхтаваных з бульбы, узяць удзел у розных конкурсах ды майстар-класах, тэматычна звязаных з бульбай, а таксама наведаць стэнды, прысвечаныя мясцовасцям Гайнаўшчыны. І ўсё гэта пры гуках рэгіянальнай музыкі. Сярод страў, якія можна пакаштаваць, быў бульбяны гуляш, які суарганізатар імпрэзы, аб’яднанне «Крыніца», варыў у рамках праекта «Беларускія смакі Падляшша». Кажа кухар з гэтага ж аб’яднання Рыгор Анішчук:
– Гэта суп, які называецца кулеш. Калісьці варылі такі суп з бульбы, дадавалі каўбасу, смажаную цыбулю, розныя прыправы, пятрушку, кроп і смятану.
Падчас мерапрыемства быў таксама спектакль «Ясь і Маўгося» пад кіраўніцтвам Яанны Троц, заспяваў і затанцаваў калектыў «Малавіца» са Свіслачы. Імпрэза будзе працягвацца да позніх гадзінаў, а завершыцца танцамі.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара