Свята Ганны ў Гарадоцкай гміне
Незвычайна адзначылі жыхары Гарадоцкай гміны Свята Ганны. На народнай забаве ў Пясчаніках у музычным калектыве на бубнах граў Лявон Тарасевіч – прафесар Мастацкай акадэміі, а ў маладосці таксама музыкант. Разам у калектыве на гітары іграў Янка Карповіч з Гарадоцкага асяродка культуры:
– Гэты праект называецца “Спатканне па гадах”. Ён як бы падсумоўвае маю працу. Я прарабіў у Доме культуры 40 гадоў.
Прафесар Лявон Тарасевіч:
– Гралі на забавах, на вяселлях, падмяняў хлопцаў, калі тыя хацелі з дзяўчатамі патанцаваць.Але 25 гадоў не граў.
У Пясчаніках штогод гуляюць на свята Ганны. Сёлета асаблівасцю была прысутнасць прафесара Лявона Тарасэвіча ў якасці бубнара.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара