Свята мытнай службы ў Беластоку
Набажэнствам у праваслаўным саборы святога Мікалая пачаліся ў Беластоку цэнтральныя ўрачыстасці свята мытнай службы. У цэнтры горада медалі і ўзнагароды атрымалі з рук прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага 30 мытнікаў. Камароўскі пажадаў таксама падляшскім мытнікам больш працы ў сувязі з магчымым адкрыццём малога памежнага руху з Беларуссю:
– Хацеў бы пажадаць вам, каб прынамсі тут, у гэтым рэгіёне, вы мелі працу, якая патрабуе ад вас шмат намаганняў, асабліва тады, калі грамадства і беларускае, і польскае чакае ўвядзення малога памежнага руху. Разумею, што гэта заўсёды дадатковыя намаганні, але разам з тым гэта праца, якая ўмацуе дачыненні паміж абедзвюма краінамі з карысцю для кожнай.
У мінулым годзе грамадзяне Украіны, Беларусі і Расеі вывезлі з Падляшскага ваяводства тавараў на агульную суму звыш васьмі мільярдаў злотых. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца будаўнічыя матэрыялы, запчасткі для аўтамабіляў, харчовыя прадукты і бытавая тэхніка.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара