Свята народнай музыкі ў Чыжах
У Чыжах, што ў Гайнаўскім павеце, спявалі з “Верасамі”. У вясковай святліцы прайшлі выступы народных калектываў з розных раёнаў Беласточчыны ў “Восеньскіх спевах з “Верасамі”.
Мерапрыемства – гэта нагода нагадаць людзям пра іхныя карані, кажа арганізатар Тамаш Веляноўскі:
– Няма чалавека, які не любіць музыку, асабліва, калі гэта нашая народная музыка. Народную культуру трэба культываваць, нагадваць людзям, адкуль мы родам, рабіць гэта цікава, па-новаму. Таму на нашую сустрэчу мы запрасілі калектывы з Мельнікаў, Сарнак, каб людзі паслухалі іншых выканаўцаў.
Мерапрыемства “Восеньскія спевы з “Верасамі” зладзілі дзякуючы датацыі “Фонду лакальных ініцыятываў” Еўразвяза.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя Чыжы
Фота аўтара