Свята першакласнікаў у Бельскай «тройцы»
Сёння, згодна з традыцяй мінулых гадоў, вучні Бельскай “тройкі” далі прысягу першакласніка.
Гэты школьны год пачало больш за 130 вучняў. Дзеткі і іх бацькі вельмі адказна падышлі да гэтай ўзнёслай ўрачыстасці, кажа настаўнік беларускай мовы Андрэй Мароз:
– Дзеці вельмі перажывалі, што яны будуць выступаць першы раз, што будзе шмат людзей, прыйдуць іх родныя, бацькі. Для іх гэта вельмі важная падзея.
У кастрычніку 2005 года школе нададзена імя заснавальніка і першага дырэктара Яраслава Кастыцэвіча.
Комплекс школ з беларускай мовай навучання №3 у Бельску-Падляшскім – гэта адзіная і найбуйнейшая школа на Падляшшы, дзе ўсе вучні абавязаныя вывучаць беларускую мову.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара