Свята Спаса ў Саках
Працягваюцца святкаванні з нагоды дня Прэабражэння Гасподняга. Свята Спаса ў гэты дзень адзначаюць праваслаўныя вернікі ва ўсім свеце.
У гэты ж дзень святкаванні адбываюцца і ў Саках, што на Гайнаўшчыне, дзе знаходзіцца царква св. Дзмітрыя. Святкаванне пачалося з асвячэння вады, пасля чаго прайшла літургія:
– У нас сын у гэтым манастыры, таму прыязджаем пасвяткаваць, хоць і далёка.
– Гэта адно з найвялікшых святаў.
У Саках таксама знаходзіцца манастыр св. Дзмітрыя Салунскага. Самыя маштабныя святкаванні з нагоды Прэабражэння Гасподняга адбываюцца на Святой Гары Грабарцы.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара