Свята Трох Каралёў у Беластоку адзначаць святочным шэсцем



У нядзелю праваслаўныя пачынаюць святкаванне Раства Хрыстовага. 6 студзеня ў Польшчы гэта выходны дзень, бо каталікі адзначаюць свята Трох Каралёў. Шэсць гадоў вуліцамі Беластока ў гэты дзень праходзіць святочнае шэсце з трыма каралямі.

Сёлета горад разам з беластоцкай архіепархіяй падрыхтавалі 7 інсцэніраваных прыпынкаў, звязаных з традыцыяй свята Трох Каралёў.

Да святкавання і вулічнага шэсця можа далучыцца кожны, кажа беластоцкі мітрапаліт Тадэвуш Войда.

– Запрашаю ўсіх беластачан, і гасцей горада, узяць удзел у святочных мерапрыемствах.

Пачатак святочнага шесця ў нядзелю ў 11.45 ад плошчы перад палацам Браніцкіх. З увагі на вулічны праход, з 11-й гадзіны трэба ўлічваць цяжкасці ў руху на вуліцах у цэнтры горада. Закрытыя будуць вуліцы Легіяновая, часткі Складоўскай і Лінярскага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bialystok.eska.pl