Свята ў Бахурах



У вёсцы Бахуры, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы Семяноўскага вадасховішча, на баку Міхалоўскай гміны, асвяцілі пасля рамонту капліцу ў гонар Святога Міколы.Шмат тых, якія выехалі з гэтага кутка ў свет, на гэты дзень вярнуліся сюды, каб удзельнічаць у гэтым свяце. Гісторыя гэтай капліцы вельмі складаная, як і лёс праваслаўных вернікаў гэтай зямлі”, – кажа айцец Аляксандр Добаш.

Яна была ў адным, цяпер яна ў гэтым месцы. Былі папярэднія цэрквы, якія гарэлі. Але людзі пра гэта памятаюць, ведаюць. І я думаю, што вялікая сіла малітвы была на гэтым месцы. Думаю, усе людзі радасныя, удзячныя Богу.

Святочную багаслужбу апярэдзіла асвячэнне прыдарожнага крыжа з 1909г года, які таксама быў адноўлены. Свята ў вёсцы завяршылі супольнай бяседай ды мініфэстам, падчас якога прагучала беларуская песня ў выкананні калектыва Нараўчанкі з Нараўкі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара