Свята вёскі ў Трасцянцы
У Трасцянцы, што ў Нарвянскай гміне, праходзіць інтэграцыйны вясковы пікнік. Наведвальнікі мерапрыемства могуць паслухаць рэгіянальныя песьні ды беларускіх выканаўцаў, пакаштаваць мясцовую кухню, ёсць таксама атракцыёны для дзетак.
«Несумненна такія мерапрыемствы неабходныя гэтай вёсцы», – кажа сябра калектыву «Рэчанька» Люба Гаўрылюк, сама родам з Трасцянкі:
– Гэта яднае людзей. Бо зараз людзі сядзяць перад тэлевізарамі і адно аднаго не бачаць. А гэта добрая нагода сустрэцца ды пры такіх стравах, пры нашых песьнях. Я ўсюды люблю спяваць, а ў сваёй роднай вёсцы – асабліва.
Галоўным арганізатарам пікніку ў Трасцянцы выступіла «Таварыства Трасцянка».
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара