Свята Залешанскай іконы Божай Маці



У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах, што на Падляшшы, прайшлі святкаванні ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці.

Малітву падчас урачыстай літургіі ўзначаліў супраскі епіскап Рыгор.

“Свята Залешанскай іконы Божай Маці было ўстаноўлена ў мінулым годзе”, – кажа ігумення Кацярына, якая кіруе дзейнасцю манастыра:

– Тое, што з’явілася гэта ікона, для нас вялікае бласлаўленне, але ніхто не прыпісвае нікому ніякіх заслуг, бо Гасподзь з’яўляецца там, дзе захоча. Маці Божая штодзённа прыгадвае, што яна з’яўляецца царыцай, дапамагае і апекуецца намі.  

У ліпені 2013 года, падчас літургіі, аднаму з паломнікаў, які прыбыў у манастыр, аб’явілася Маці Божа на іконе ў акружэнні сямі анёлаў. Пасля, падчас сну, ён пачуў жаночы голас, які папрасіў напісаць ікону. Ён таксама пачуў словы, якія і з’явіліся на іконе.

Сюжэт іконы звязаны з падзеямі 29 студзеня 1946 года, калі на Залешаны напаў аддзел польскага ўзброеннага падполля.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара