Святая Гара Грабарка: агульнапольскае паломніцтва для праваслаўнай моладзі
На Святой Гары Грабарцы пачалося юбілейнае пасхальнае паломніцтва для праваслаўнай моладзі. Сёлета моладзь з цэлай Польшчы сустрэлася на гэтак званым «маёвым» паломніцтве 40-ы раз.
На працягу трох дзён маладыя людзі будуць супольна маліцца і працаваць у карысць мясцовага жаночага манастыра.
– Па-першае, гэта ёсць спатканне з іншай моладдзю, таксама праваслаўнай. З другога боку, гэта такое духоўнае судакрананне для нас.
РР: Які ўжо раз?
– О, не памятаю.
– Гэта надзвычайна важна. Маладзь павінна сустракацца, кантактаваць у такім фармаце – разам правесці вольны час, але побач са святым месцам.
– Сяброўка мяне намовіла, прапанавала ўзяць удзел у брацтве, а затым узяць удзел у паломніцтве. І так атрымалася.
– Маю надзею, што ім спадабаецца, і гэта будзе не першы і апошні раз.
У час сёлетняй малітоўнай сустрэчы ўдзельнічаюць маладыя людзі Бельска Падляшскага, Беластока, Гайнаўкі, Варшавы ды іншых мясцовасцяў. Паводле арганізатара з Брацтва праваслаўнай моладзі, на Святую Гару Грабарку прыехала кала 500 чалавек.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Грабарка