Святкаванне 100-годдзя бітвы на Нёмане ў Саколцы
13 верасня ў 10.00 гадзін у Саколцы (Падляшскае ваяводства) пачнуцца ўрачыстасці, прымеркаваныя да 100-годдзя Бітвы на Нёмане.
Яна стала другой буйной перамогай польскай арміі ў Польска-бальшавіцкай вайне 1920 года. Бітва да гэтага часу з’яўляецца малавядомай падзеяй у польскай гісторыі, і яна заслугоўвае таго, каб быць, як і бітва пад Варшавай, важным элементам калектыўнай свядомасці палякаў.
Беларускае Радыё Рацыя
