Святкаванне 20-годдзя навучання беларускай мове



На Падляшшы адсвяткавалі юбілей – 20 гадоў існавання беларускай мовы ў беластоцкіх школах. У клубе „Змена клімату” , што ў Беластоку, прайшло мерапрыемства, на якім былі вучні, бацькі, запрошаныя госці і выпускнікі беларускіх класаў. Менавіта тыя асобы, якія ведаюць сваю мову і культуру, могуць рэальна паўплываць на рэчаіснасць і будучыню, кажа Міхал Каліна.

Не ведаю, колькі асобаў прайшло праз гэтыя 20 гадоў. У сотнях хіба трэба лічыць. Я ведаю з іх толькі 10 адсоткаў, нават менш. Але і гэта сіла. Вядома, большасць з іх далей не пойдзе ў гэтым кірунку, але гэта робіць свой уплыў, нават на Беласток, на тое, што ў горадзе дзеецца.

Арганізатарам гэтага, для многіх сентыментальнага мерапрыемства з’яўлялася аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, «АБ-БА».

Слухайце поўны гук у далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара