Святкаванні ў гонар святога мучаніка Гаўрыіла ў Зверках



У праваслаўным жаночым манастыры Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Зверках каля Заблудава прайшлі сёння галоўныя святкаванні ў гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Заблудаўскага. Малітву ўзначаліў епіскап супрасльскі Рыгор і епіскап Беластоцка-Гданьскі Іакаў.

Святы з’яўляецца патронам праваслаўных дзяцей і моладзі Польшчы. У манастыры знаходзяцца зараз і мошчы святога. Кажа айцец Мікалай Астапчук:

– Мошчы з’яўляюцца ў пэўныя моманты гісторыі, каб падмацаваць веру людзей. Дзіцятка Гаўрыіл і яго мошчы пра гэта сведчаць. Бог праславіў гэтае нявіннае дзіцятка, якое зведала пакутніцкую смерць. І па сённяшні дзень яно сваёй пульсуючай энергіяй набліжае людзей да Бога.

Мошчам святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла, якія былі прынесеныя ўчора паломнікамі з Беластока, можна пакланіцца ў манастыры ў Зверках да 22 верасня, калі Царква ўспамінае перанясенне мошчаў з Гародні ў Беласток.

З верасня па травень мошчы знаходзяцца ў беластоцкім Саборы Святога Мікалая.

[Not a valid template] 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара