Святлана Алексіевіч: “Імперыі няма, а савецкі чалавек застаўся”
У Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі беларускай пісьменніцы „Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)”.
Кніга выклікала вялікае зацікаўленне сярод польскай публікі. Болей за 200 чалавек наведалі мерапрыемства. Гарачая дыкусія вялася вакол сучаснай Расеі, канфлікту ва Украіне, вакол сутнасці зла і дабра ў чалавеку.
Пра тое, ці настаў канец чырвонаму чалавеку, распавядае аўтарка кнігі Святлана Алексіевіч:
– Быў такі зман, такая надзея, што народ падтрымаў перабудову. Насамрэч, народ маўчаў усе гэтыя 20 гадоў. А вось зараз, калі яму ізноў сказалі савецкія лозунгі, і ізноў ідзе “пабеданосная” вайна з братамі, раптам народ загаварыў. І аказалася, што імперыі няма, а савецкі чалавек застаўся. І менавіта гэта самае страшнае.
„Час second-hand” – гэта апошняя кніга з энцыклапедыі чырвонай утопіі Святланы Алексіевіч. За сваю творчасць у 2013-м годзе пісьменніца стала лаўрэатам Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара